Папа Рымскі ў Велікодным пасланні звярнуўся да расейцаў

У Велікодным пасланні свету Папа Рымскі Францішак заклікаў расейцаў шукаць праўду пра ўварванне Расеі ва Украіну, піша «Reuters». 

Папа Рымскі Францішак на гаўбцы сабору Святога Пятра. Фота: Радыё Ватыкана

На плошчы Святога Пятра ў Рыме Папа Рымскі Францішак узначаліў традыцыйную ўрачыстую велікодную імшу. Пасля богаслужэння з гаўбца базілікі Святога Пятра Францішак выступіў з прамоваю да вернікаў:

«Дапамажыце любімаму ўкраінскаму народу на шляху да міру і праліце ​​святло Вялікадня на народ Расеі».

Пантыфік таксама заклікаў расейцаў шукаць праўду пра ўварванне іхнай дзяржавы ва Украіну, прасіў таксама «суцешыць параненых і ўсіх тых, хто страціў блізкіх праз вайну»:

«Адкрыйце сэрцы ўсёй міжнароднай супольнасці, каб імкнуцца спыніць гэтую вайну ды ўсе канфлікты і кровапраліцце ў нашым свеце».

Таксама як і кожны Вялікдзень, Папа Францішак заклікаў да міру на Блізкім Усходзе.

Ксёндз Зміцер Прыступа: «Каля труны Хрыста стаяла варта, але Ён уваскрос. Не губляйма надзеі»

Алена Аляксандрава belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны