У Віцебску асуджаных раней паводле «палітычных» артыкулаў штомесяц будуць наведваць міліцыянты

Асуджаных раней паводле «палітычных» артыкулаў віцяблянаў кожны месяць будуць наведваць міліцыянты, піша «Віцебская Вясна».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: 0512.com.ua

Жыхарка Віцебску Тамара Ільіна даведалася ад міліцыянта, які прыходзіў да яе, што сілавікі цяпер у Віцебску штомесяц будуць прыходзіць да асобаў, якіх раней асудзілі за палітыку.

«Супрацоўнік міліцыі сказаў, што тэрмін даўніны правапарушэння прайшоў, але я ў іх на ўліку. На пытанне, на якой падставе, адказаў, што «паводле закону». Паводле якога, так і не агучыў», – напісала ў сваім Facebook спадарыня Тамара.

Іншыя жыхары Віцебску паведамляюць, што міліцыянты ўручылі ім позвы на прафілактычную гутарку ў пракуратуру. У некаторых запытваліся, чым займаюцца, дзе працуюць, за якія сродкі жывуць, хто жыве ў кватэры разам з імі.

Вядома, што міліцыянты наведваюць асобаў з адмысловых спісаў.

«Падзеленыя рэжымам сем’і аб’яднаюцца». Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з Вялікаднем

Алена Аляксандрава belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны