Для змагання з Лукашэнкам Літва ўзмоцніць барацьбу з кантрабандай цыгарэт

Канфіскаваныя літоўскімі памежнікамі цыгарэты. Фота: lrmuitine.lt

У Літве плануюць узмацніць кантроль дзяржаўных межаў, каб не дапусціць правозу беларускіх кантрабандных цыгарэт. Пра гэта паведамляе DELFI.

Старшыня парламенцкага камітэту нацыянальнай бяспекі і абароны Лаўрынас Кашчунас заявіў, што кантрабанда складае 20-30% усяго рынка цыгарэт, а беларускія цыгарэты – «абсалютная большасць».

«Калі мы курым беларускія кантрабандныя цыгарэты, мы падтрымліваем рэжым Лукашэнкі. Гэта вялікая праблема геапалітычнай бяспекі, я лічу», – сказаў ён.

Польскія мытнікі выявілі рэкордную кантрабанду цыгарэтаў у гісторыі краіны

Паводле яго, кантрабанда цыгарэт з’яўляецца беларускай дзяржаўнай палітыкай.

У 2019 годзе 10,7% усіх выпаленых у Літве цыгарэт былі нелегальнымі, а 82% зрабілі на гарадзенскай фабрыцы «Нёман». У 2020 годзе мытня Літвы затрымала найбуйнейшую ў гісторыі колькасць кантрабандных цыгарэт – 16,6 млн пачкаў – у два разы больш, чым у 2019 годзе.

У Літве ў фуры з Беларусі знайшлі кантрабандных цыгарэтаў на мільён еўраў

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны