На менскай станцыі метро «Плошча Перамогі» 9 траўня спачатку абмежавалі выхад са станцыі, а затым і ўвогуле забаранілі спыненне цягнікоў.
Як адзначылі ў менскім метрапалітэне, у 7.36 «у сувязі з правядзеннем святочных мерапрыемстваў» на выхад быў зачынены вестыбюль №1 станцыі метро «Плошча Перамогі».
А з 10:45 цягнікі едуць без спынення на станцыі. Сама яна закрытая для пасажыраў.
А 12:00 станцыя метро «Плошча Перамогі» адкрытая для пасажыраў і працуе ў штатным рэжыме.
Таксама з тэхнічных прычынаў некалькі гадзін не працавала трэцяя лінія метро.
МГ belsat.eu