У Шуміліне затрымалі двух каталіцкіх святароў

У Шуміліне, што на Віцебшчыне, затрымалі двух святароў: Анджэя Юхневіча і Паўла Лемеха, паведамляе «Хрысціянская візія».

Айцец Анджэй Юхневіч і айцец Павел Лемех. Крыніца: Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ! / Telegram

Затрыманне адбылося 8 траўня пасля сустрэчы святароў і кансэкраваных асобаў Віцебскай дыяцэзіі ў Шуміліне. На якой падставе адбылося затрыманне, пакуль невядома.

Як адзначае тэлеграм-канал, Анджэй Юхневіч – старшыня каардынацыйнай групы настаяцеляў і прадстаўнікоў манаскіх супольнасцяў Беларусі. Гэта касцельны орган, які займаецца супрацай паміж манаскімі ордэнамі.

Нагадаем, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі не ўпершыню затрымлівае святароў розных канфесіяў. Толькі цягам 2024 года іх было не менш за 24, на некаторых заводзілі крымінальныя справы. Некаторым, як ксяндзам Вячаславу Барку або Дзмітрыю Прыступу, праз пераслед прыйшлося з’ехаць у Польшчу.

Раман Шавель belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны