Краіны Балтыі выходзяць з агульнага з Беларуссю і РФ электракальца БРЭЛЛ

Літва, Латвія і Эстонія да 7 жніўня паведамяць Беларусі і Расеі аб выхадзе з дамовы БРЭЛЛ і сінхранізацыі з электрасеткамі кантынентальнай Еўропы. Пра гэта інфармуе міністэрства энергетыкі Літвы.

Электрасеткі Літвы. Фота: enmin.lrv.lt

Сінхранізацыя з еўрапейскімі электрасеткамі запланаваная на люты 2025 года.

«Узровень гатовасці да сінхранізацыі з электрасеткамі кантынентальнай Еўропы складае амаль 100 %. Цяпер самае галоўнае – завяршыць неабходныя працэдуры ўзгаднення з Асацыяцыяй еўрапейскіх аператараў сістэмаў перадачы электраэнергіі і разам з Латвіяй і Эстоніяй паведаміць бакам дамовы БРЭЛЛ пра яе непадаўжэнне», – заявіў міністр энергетыкі Літвы Дайнюс Крэйвіс.

Літва, Латвія, Эстонія, Расея і Беларусь на дадзены момант працуюць у так званым кальцы БРЭЛЛ, дзе частата электраэнергіі цэнтралізавана рэгулюецца ў Расеі. Адпаведнае пагадненне было падпісанае ў 2001 годзе.

Раней прадстаўнікі ўладаў Латвіі, Літвы і Эстоніі называлі далучэнне да электрасетак Еўропы адным са стратэгічных прыярытэтаў рэгіёну. Дамова наконт гэтага была дасягнутая ўрадамі краінаў Балтыі летась у жніўні.

Літва цалкам адмаўляецца ад расейскіх газу, нафты і электрычнасці

Глеб Нержын belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны