«Зламалі плячо або руку». У Белгазпрамбанку затрымалі тузін інкасатараў, нібыта за абразу Лукашэнкі

Беларускія медыі паведамляюць пра масавыя затрыманні інкасатараў у Белгазпрамбанку. Колькасць затрыманых дакладна невядомая.

Галоўны офіс Белгазпрамбанку. Фота: belsat.eu

Як піша «Зеркало», 6 верасня ў Белгазпрамбанку сілавікі затрымалі «10 або 11» працаўнікоў інкасатарскай службы. У тым ліку і начальнік службы інкасацыі. Большасць з іх цяпер знаходзіцца на Акрэсціна, ім далі па 14 содняў. Але імі ўжо зацікавіўся Следчы камітэт.

«Некаторых затрымлівалі даволі жорстка. Аднаму нават зламалі плячо або руку – нібыта за аказанне супраціву. У саміх інкасатараў удома прайшлі ператрусы», – сказаў супрацоўнік Белгазпрамбанку.

Ёсць меркаванне, што затрыманні адбыліся нібы за абразу Лукашэнкі ва ўнутраным чаце, інфармацыю з якога злілі сілавікам.

Тэлеграм-канал «МотолькоПомоги» паведамляе пра 14 затрыманых.

Што азначае вызваленне 11 фігурантаў «справы Белгазпрамбанку»?

Якуб Хруст belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны