З пачатку контрнаступлення на Херсоншчыне ЗСУ вызвалілі больш чым 1170 км² тэрыторыі

Кіраўніца аб’яднанага прэс-цэнтру сілаў абароны аператыўнага камандавання «Поўдзень» Наталля Гумэнюк заявіла, што з пачатку актыўных дзеянняў ЗСУ на Херсонскім кірунку былі вызваленыя ад расейскай акупацыі больш за 1 70 км² украінскай тэрыторыі. Пра гэта паведамляе «Укрінформ».

«Станам на сённяшні дзень з пачатку актыўных дзеянняў вызваленыя больш як 1170 км² на Херсонскім кірунку. Працягваецца праца і ў замацаванні тэрыторыяў, і ў зачыстцы, правядзенні стабілізацыйных захадаў», – сказала Гумэнюк.

У той жа час яна падкрэсліла, што грамадзянам не варта спяшацца з вяртаннем на вызваленую тэрыторыю, бо захопнікі, адыходзячы, закладаюць міны ў будынках, аб’ектах інфраструктуры, на дарогах, палях. Акрамя таго, пры абстрэле разлятаюцца касетныя снарады.

Нагадаем, контрнаступленне ЗСУ на Херсонскім кірунку пачалося яшчэ ў канцы жніўня. Пасля вызвалення шэрагу населеных пунктаў прасоўванне ўкраінскіх вайскоўцаў застопарылася і большую частку верасня аперацыя абмяжоўвалася пазіцыйнымі баямі ды ўдарамі па расейскіх тылах. Аднак 2 кастрычніка ЗСУ здолелі прарваць расейскую абарону на паўночным усходзе Херсоншчыны і сталі імкліва прасоўвацца ўздоўж Дняпра. Расейцы мусілі адступаць, у тым ліку на цэнтральным участку Херсонскага фронту, пакінуўшы стратэгічна важнае паселішча Давыдаў Брод.

Колькі «тэрыторыі Расеі» Пуцін страціў, пакуль падпісваў паперы аб анексіі частак Украіны

Глеб Нержын belsat.eu

 

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны