МУС прапануе банкам абмежаваць аперацыі па плацёжным карткам

Міністэрства ўнутраных спраў прапанавала беларускім банкам абмежаваць некаторыя паслугі для сваіх кліентаў нібыта з-за барацьбы з махлярствам, паведамляе партал infobank.by.

Фота: Белсат

Ведамства прапануе ўстанавіць абмежаванні на інтэрнэт-плацяжы, усталяваць абмежаванні па суме і выпуску банкаўскіх плацежных карт. Таксама прапануецца адключэнне па змаўчанні магчымасці плацяжоў у інтэрнэце і ўвесці абмежаванні на пераводы паміж карткамі і пераводы ў іншыя краіны – у рэкамендацыях пазначылі Украіну і Расею.

Згадваюць і пра нейкі спіс асобаў, якім зусім не рэкамендуецца афармляць банкаўскія карткі. Аднак што гэта за спіс, хто і за што туды трапляе – не тлумачыцца.

Беларусь і Расея падпісалі пратакол пра цэны на газ на 2022 год. Але пра цэны не дамовіліся

АД, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны