Сілавікі затрымалі пяцёх мужчынаў нібыта за рэгістрацыю ў чат-боце палка Каліноўскага

У Беларусі затрымалі пяцёх мужчынаў нібыта за рэгістрацыю ў чат-боце палка Каліноўскага. Іхныя «пакаянныя» відэа паказалі ў эфіры беларускага тэлебачання, піша «Медыязона». У КДБ заявілі, што затрыманых падазраюць у супрацы з замежнымі спецслужбамі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Полк Каліноўскага / Telegram

Беларускае тэлебачанне паведаміла пра затрыманне пяцёх мужчынаў, якія нібыта зарэгістраваліся ў чат-боце палка Каліноўскага. Названыя іхныя імёны: 25-гадовы Аляксандр Беляеўскі з Магілёўскай вобласці, Юрый Палітыка з Менску, Яўген Уладзіміраў з Жодзіна, 29-гадовы Аляксей Калібаба і Уладзіслаў Даўетас. У эфіры паказалі «пакаянныя» відэа.

У КДБ заявілі, што ў дачыненні затрыманых праводзіцца даследчая праверка, у тым ліку высвятляецца, ці супрацоўнічалі яны з замежнымі спецслужбамі.

Каліноўцы пракурораў не баяцца

Сяргей Крот belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны