Лідар кіроўнай партыі кансерватараў, міністр замежных спраў Літвы Габрыелюс Ляндсбергіс гатовы сысці ў адстаўку калі высветліцца, што «Беларуськалій» унёс перадаплату Літоўскай чыгунцы пасля таго, як уступілі ў моц санкцыі ЗША.
Кіраўнік МЗС ужо паведаміў прэм’ер-міністру пра гэта, паведамляе DELFI.
«Я разумею, якая рэпутацыйная шкода нанесена Літве», – адзначыў кіраўнік літоўскай дыпламатыі.
Літоўская чыгунка паведаміла, што ў лістападзе «Беларуськалій» выканаў авансавы плацеж за перавозку ўгнаенняў у снежні і часткова ў студзені. Кампанія сцвярджае, што паведаміла пра гэта міністэрствам транспарту і замежных спраў. Але Ландсбергіс кажа, што ведаў толькі пра вераснёўскі аванс за кастрычніцкія паслугі.
«Аб далейшых плацяжах, якія мелі месца, не паведамілі», – дадаў міністр.
МГ belsat.eu