Палітзняволеных у «справе студэнтаў» – гэта 12 чалавек – прымушаюць падпісаць прашэнне аб памілаванні, паведамляе «Задзіночанне беларускіх студэнтаў».
Дзеля падпісання прашэння ўмовы ў калоніі робяць невыноснымі. Ім пагражаюць пазбаўленнем спатканняў і званкоў, не аддаюць лістоў, забараняюць кантактаваць з іншымі асуджанымі, учыняюць дадатковыя праверкі і ціск на працы.
Нагадаем, цяпер за кратамі ў «справе студэнтаў» застаюцца 11 студэнтаў і выкладчыца БДУІРу. На іх завялі крымінальныя справы і абвінавацілі ў арганізацыі дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак. Нібыта яны каардынавалі пратэсты ў ВНУ, вялі тэматычныя тэлеграм-каналы, асабіста заклікалі да ўдзелу ў акцыях пратэсту і кіравалі ўдзельнікамі.
На судзе нічога з гэтага не было даказана, але 16 ліпеня суддзя Марына Фёдарава прысудзіла актывістам тэрміны ад 2 да 2 з паловаю гадоў калоніі.
АД, belsat.eu