Пайшоў з жыцця бубнач «Серебряной свадьбы» Арцём Залескі

Пайшоў з жыцця бубнач кабарэ-бэнду «Серебряная свадьба» Арцём Залескі. Пра гэта паведамілі сябры музыкі.

Арцём Залескі. Крыніца фота: @Budzmaby

Арцём Залескі граў у кабарэ-бэндзе «Серебряная свадьба» (сцэнічны вобраз – Francois De Bosh), а таксама ў дуэце «Гурзуф» з баяністам Ягорам Забелавым і гурце «Любовь и спорт».

Зусім нядаўна, 14 студзеня, у Залескага быў дзень нараджэння.

«Цёма больш не на гэтай планеце целам. А душа яго светлая дзесьці побач», – напісала ў Фэйсбуку салістка «Серебряной Свадьбы» Святлана Бень.

Развітанне з Арцёмам Залескім адбудзецца ў пятніцу ў крэматорыі на Паўночных могілках у Менску (13.00).

«Белсат» выказвае шчырыя спачуванні сваякам і сябрам Арцёма.

ЗК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны