Памаранчавы ўзровень небяспекі абвесцілі сіноптыкі на 11 лютага

Раніцай і днём 11 лютага ў многіх раёнах Беларусі ўзмацніцца вецер, парывы могуць дасягаць да 15-20 м/с, папярэджвае Белгідрамет. Атмасферны ціск будзе інтэнсіўна падаць.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: tv-mig.ru

11 лютага ў Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі. Уначы па заходняй палове невялікія ападкі, раніцай і днём на большай частцы краіны чакаецца снег, мокры снег, дождж. Месцамі слабы галалёд. Вецер у многіх раёнах моцны парывісты, праз што сіноптыкі абвесцілі памаранчавы ўзровень небяспекі. Ноччу прагназуецца ад нуля да 6-ці марозу, днём ад нуля да 5-ці цяпла. Атмасферны ціск будзе інтэнсіўна падаць.

12 лютага ўначы на большай частцы краіны, днём месцамі выпадзе снег, мокры снег, дождж. Ноччу на ўсходзе Беларусі чакаецца слабая мяцеліца. Тэмпература паветра ноччу ад 3-х да 10-ці марозу, днём прагназуецца ад 4-х ніжэй за нуль, да 2-х цяпла.

13 лютага месцамі чакаецца мокры снег, дождж. У асобных раёнах слабы туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер заходні ўмераны да парывістага. Тэмпература паветра ноччу ад 1-га да 8-мі марозу, днём чакаецца ад 1-го градуса марозу да 4-х цяпла.

Вада ў ручаі каля Маладзечна тры разы за тыдзень змяніла колер. Што адбываецца?

Алена Аляксандрава belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны