Улады зліквідавалі грамадскае аб’яднанне, якое дапамагала ахвярам гвалту

Менскі гарадскі суд пастанавіў зліквідаваць грамадскае абʼяднанне «Радзіслава». Праваабаронцы паведамляюць, што судовае паседжанне ў гэтай справе адбылося 9 сакавіка.

Некамерцыйная недзяржаўная дабрачынная арганізацыя «Радзіслава» дапамагала жанчынам, якія пацярпелі ад гвалту. Абʼяднанне стварыла і гарачую тэлефонную лінію, дзе бясплатна падтрымлівалі псіхалагічна. Але з 9 сакавіка гарачая лінія перастала працаваць. Пазней стала вядома, што Менскі гарадскі суд пастанавіў зліквідаваць грамадскае абʼяднанне.

У лістападзе летась сілавікі затрымалі былую кіраўніцу «Радзіславы» Вольгу Гарбунову. Міліцыянты лічаць, што яна кіравала жаночымі маршамі.

Палітзняволенай Вользе Гарбуновай прад’явілі абвінавачванне па двух артыкулах

ВЦ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны