Навукоўцы выявілі новую пагрозу для Зямлі ў космасе, якая нясе даволі вялікую рызыку для нашай планеты. Пра гэта паведамляе CBS NEWS.
Астэроід, вядомы як 2023 DW, быў адкрыты 26 лютага. Яго дадалі ў спіс рызыкі Еўрапейскага касмічнага агенцтва – каталог касмічных аб’ектаў, якія патэнцыйна могуць аказаць нейкі ўплыў на Зямлю. На гэты момант астэроід займае першае месца ў спісе. Аднак гэта не азначае, што катастрафічная шкода непазбежная.
2023 DW пакуль не ўяўляе «незвычайнага ўзроўню небяспекі» і «не выклікае грамадскай увагі або грамадскай турботы». Даследнікі кажуць, што ён мае дыяметр каля 50 метраў, але «нявызначанасць памеру можа быць вялікай».
Пакуль Еўрапейскае касмічнае агенцтва ацэньвае імавернасць сутыкнення астэроіду з Зямлёй у 1 да 607. Прагназуецца, што 2023 DW можа паўплываць на планету ў Дзень святога Валянціна 2046 года або на іншыя 14 лютага з 2047 да 2051 года.
We've been tracking a new asteroid named 2023 DW that has a very small chance of impacting Earth in 2046. Often when new objects are first discovered, it takes several weeks of data to reduce the uncertainties and adequately predict their orbits years into the future. (1/2) pic.twitter.com/SaLC0AUSdP
— NASA Asteroid Watch (@AsteroidWatch) March 7, 2023
Каардынацыйная ўправа планетарнай абароны NASA паведамляе, што адсочвае астэроід і што рызыка яго сутыкнення з Зямлёй у 2046 годзе застаецца «вельмі невялікай». Аналітыкі плануюць працягваць сачыць за астэроідам 2023 DW і абнаўляць прагнозы пасля паступлення новых звестак.
Астраном Пʼера Сікалі мяркуе, што існуе «1 шанец з 400», што астэроід сапраўды зробіць уплыў на Зямлю. Але, паводле яго, і «такая магчымасць хутка будзе выключаная». Тым не менш навуковец спрагназаваў, што астэроід мог бы ўпасці дзе-небудзь паміж Індыйскім акіянам і ўсходнім узбярэжжам ЗША.
#2023DW. With just 3 days of arc, I found about 1 in 400 chance of impact on Feb. 14, 2046 (JPL 1/770). Surely this possibility will soon be ruled out, however, as an exercise, I calculated where the asteroid might fall if this possibility occurred. pic.twitter.com/ldlSYJMvMz
— PS (@Piero_Sicoli) March 2, 2023
Якуб Хруст belsat.eu