Віктар Сазонаў на волі, штраф для паручальнікаў журналістак. Хроніка пераследу 10 красавіка

Рэжым у Беларусі працягвае пераслед грамадзянаў паводле палітычных матываў. Арышты, прысуды, пераслед і катаванні праваабаронцы фіксуюць кожны дзень. «Белсат» сабраў вядомыя факты пераследу за 10 красавіка.

Гарадзенскі праваабаронца Віктар Сазонаў на волі. Тры дні ён правёў у ізалятары, піша «Гарадзенская праўда». Праваабаронцу прысудзілі 25 базавых велічыняў (925 рублёў) штрафу і адпусцілі. Віктара Сазонава прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП («Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»).

Праваабаронца Віктар Сазонаў. Фота: Вясна / Тэлеграм

Да 10 гадоў калоніі асудзілі адваката Аляксандра Данілевіча. Такі прысуд агучыла суддзя Таццяна Фалькоўская. 

Аляксандра Данілевіча абвінавацілі ў «пасобніцтве ў закліках да санкцый» спартоўцам Аляксандры Герасімені і Аляксандру Апейкіну і «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». Віну адвакат не прызнаў і настойваў, што выконваў свае прафесійныя абавязкі.

Адвакату Аляксандру Данілевічу прысудзілі 10 гадоў калоніі

Менскі гарадскі суд аштрафаваў кожнага з паручальнікаў працаўніц партару Tut.by Вольгі Лойкі і Алены Талкачовай на 500 базавых велічыняў (18 500 рублёў). Раней журналісткі выехалі з Беларусі. Паручальнікамі выступілі дэпутат Валер Варанецкі, палітолаг Яўген Прэйгерман і старшыня Рэспубліканскага саюзу прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Аляксандр Швец.

Паручальнікаў журналістак Tut.by аштрафавалі

 

У судзе Фрунзенскага раёна сталіцы на 3 гады «хатняй хіміі» асудзілі палітзняволенага Яўгена Фіцава. Палітвязня прызналі вінаватым паводле ч.1 арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).

«Без павучкоў я б з’ехала з глузду». Гісторыя беларускі Лёлі, якая шукае сабе і дзеткам новы дом у Польшчы

Алена Аляксандрава belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны