У школах Беларусі з’явяцца новыя факультатывы

Міністэрства адукацыі Беларусі зацвердзіла новыя факультатыўныя праграмы для школаў. Гэта вынікае з пастановы, апублікаванай 9 траўня на Нацыянальным прававым партале.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.by

Праграмы будуць закранаць фінансавыя аспекты, пытанні інфармацыйнай бяспекі, здаровага ладу жыцця, прадпрымальніцтва і інш.

Агулам зацверджана сем новых праграмаў:

  1. «Калі вучыцца лёгка. У свеце фінансаў» для III–IV класаў;
  2. «Калі вучыцца лёгка. У свеце інфармацыйнай бяспекі» для III–IV класаў;
  3. «Шчаслівы беларусам звацца» для V–IX класаў;
  4. «Падарожнічаем без небяспекі» для VI класу;
  5. «Выбіраем здаровы лад жыцця» для VIII класу;
  6. «Прадпрымальніцтва ў дзеянні» для X класу;
  7. «Інфармацыйная бяспека: міф ці рэальнасць?» для X–XI класаў.

Пастанова за подпісам міністра адукацыі Андрэя Іванца ўступіла ў дзеянне з моманту публікацыі.

Нагадаем, што з 2024 навучальнага года ў Беларусі будуць уведзеныя два новыя факультатывы для пятага і дзявятага – дзясятага класаў: «Духоўная спадчына Беларусі (IX стагоддзе – 1569 год)» і «Святыні роднага краю» адпаведна.

У верасні 2023 года Мінадукацыі зацвердзіла таксама такія факультатывы, як «Вайсковы пераклад», «Дамашняя кулінарыя» і «Школа моды».

Раман Шавель belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны