Затрымалі перакладчыцу Вольгу Калацкую

9 траўня затрымалі перакладчыцу Вольгу Калацкую, у яе дома правялі ператрус, паведамляе радыё «Свабода» са спасылкай на сацсеткі навукоўца Сяргея Бесараба.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Суд над Вольгай Калацкай. Менск, Беларусь. 23 сакавіка 2021 года. Фота: АВ / Белсат

Раней Вольга Калацкая ўжо адбывала хатнюю хімію: у 2021 годзе яе засудзілі на 2 гады паводле артыкулу аб злосным хуліганстве за тое, што 15 лістапада 2020 года падчас акцыі пратэсту яна дала поўху Грыгорыю Азаронку. Вольга прынесла свае прабачэнні прапагандысту, які і сам не меў прэтэнзіяў да Калацкай, тым не менш у судзе жанчыне вынеслі пакаранне ў гэтай справе за злоснае хуліганства ў выглядзе 2 гадоў абмежавання волі.

Сама перакладчыца распавядала, што была абражаная пытаннямі ды паводзінамі Азаронка і ў стане эмацыйнай узрушанасці, не стрымаўшыся, дала яму поўху – гэта быў выключна сімвалічны жэст.

Пазней супраць Калацкай завялі крымінальную справу паводле 342 арт. («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»), аднак неўзабаве прыпынілі яе. Але ў чэрвені 2021 года Вольга зноў стала падазраванай у гэтым артыкуле, бо Следчы камітэт адмяніў пастанову аб спыненні вытворчасці.

Вядома, што ў Вольгі дома застаецца маці вельмі сталага веку, якой неабходны сталы догляд.

Супраць асуджанай за поўху Азаронку перакладчыцы Калацкай пачалі новую крымінальную справу

Раман Шавель belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны