ЗША вылучаюць Кіеву ваенную дапамогу на 400 млн долараў

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн распарадзіўся вылучыць новы пакет ваеннай дапамогі Кіеву ў памеры 400 млн долараў. Пра гэта 10 траўня паведамілі ў Белым доме.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. Вашынгтон, ЗША. 13 лютага 2024 года. Фота: Cameron Smith / The White House / Facebook

Згодна з мемарандумам, Джо Байдэн санкцыянаваў «вылучэнне да 400 мільёнаў долараў на прадметы і паслугі абароннага характару Міністэрствам абароны, а таксама на ваеннае навучанне і падрыхтоўку для аказання дапамогі Украіне». Дэталі пакета пазней абвесціць Пэнтагон.

Гэта ўжо трэці пакет дапамогі Украіне менш як за тры тыдні.

Пытанне вылучэння дапамогі Украіне аказалася падвешаным у паветры з мінулай восені. Яго ніяк не маглі паставіць на галасаванне ў ніжняй палаце парламенту. Зацвердзіць яго атрымалася толькі ў канцы красавіка.

Якуб Хруст belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны