У папраўчай калоніі № 2 у Бабруйску скончыў жыццё самагубствам адзін з вязняў

Пра суіцыд вязня ў папраўчай калоніі № 2 у Бабруйску паведамляе тэлеграм-канал «MAYDAY».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: acca.media

Праваабаронцам стала вядома пра самагубства мужчыны з 6-га атраду. Гэта пацвердзілі прынамсі дзве крыніцы. Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулы адбываў пакаранне за незаконны абарот наркотыкаў (артыкул 328 Крымінальнага кодэксу РБ). У суботу 8 ліпеня вязень выкінуўся ўніз галавою з верхняга паверху аднаго з карпусоў, які там называюць «Тытанікам».

Крыніцы «MAYDAY» мяркуюць, што прычынаю самагубства мог стаць вялікі тэрмін, які прысудзілі загінуламу (10 гадоў), і «асаблівае» стаўленне адміністрацыі да асуджаных за наркотыкі. Мужчына адчуў, што не вытрымае такіх умоваў жыцця.

Адміністрацыя калоніі спрабуе схаваць факт здарэння.

У Бабруйску з вязняў вымагаюць грошы на рамонт калоніі

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны