З Расеі вярнулі 35 тонаў беларускіх памідораў

На складзе ў Смаленскай вобласці па выніках кантролю падкаранціннай прадукцыі ў беларускіх таматах знайшлі вірус мазаікі пепіну. Праз гэта больш за 35 тонаў памідораў вярнулі ў Беларусь, паведамляе ўпраўленне «Рассельгаснагляду» па Бранскай, Смаленскай і Калужскай вобласцях.

Беларускія памідоры. Фота: kamgoris.by

«Прадукцыя агульнаю вагою 35,5 тоны накіроўвалася на адрас атрымальнікаў з Масквы. Згодна з патрабаваннямі фітасанітарнага заканадаўства, каб не дапусціць пранікнення і распаўсюду на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі названага небяспечнага каранціннага аб’екта, таматы вернутыя адпраўніку», – паведамілі ў ведамстве.

Месцам паходжання таматаў была ўказаная Менская вобласць.

Толькі на мінулым тыдні ў «Рассельгаснаглядзе» выявілі супрацьзапаленчыя прэпараты і антыбіётыкі ў дзіцячым харчаванні з двух беларускіх прадпрыемстваў.

Рассельгаснагляд выявіў у беларускім дзіцячым харчаванні рэшткі антыбіётыкаў

Алена Рувіна belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны