Беларусь пачала набываць за мяжой болей тавараў, чым прадае

Па выніках першага паўгоддзя сёлета ў вонкавагандлёвым абароце тавараў і паслугаў назіраюцца істотныя змены. Сальда вонкавага гандлю таварамі зрабілася адмоўным. Назіраюцца дадатныя паказнікі гандлю паслугамі, але прафіцыт за год скараціўся амаль у 15 разоў, што вынікае са справаздачы Нацбанку.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: chandlervid85 / Freepik

Па выніках першых шасці месяцаў сёлета вонкавагандлёвы абарот тавараў і паслугаў Беларусі вырас на 15 % у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Паводле звестак Нацбанку, таваразварот дасягнуў амаль $ 46 млрд. Агулам сальда вонкавага гандлю захоўваецца з прафіцытам. За мяжу цягам першага паўгоддзя сёлета Беларусь прадала тавараў і паслугаў на $ 19 млрд, а імпарт за гэты час склаў $ 20,2 млрд. Але прафіцыт захоўвае дадатнае сальда гандлю паслугамі – $ 1,4 млрд у першым паўгоддзі. Беларусь экспартавала паслугаў на $ 4,2 млрд, а імпартавала на $ 2,8 млрд.

Па выніках першага паўгоддзя прафіцыт вонкавага гандлю паслугамі і таварамі скараціўся ў параўнанні з аналагічным перыядам летась амаль у 15 разоў. Прафіцыт цяпер складае $ 167,3 млн, а летась быў $ 2,5 млрд.

Тэхнічны «адскок» ці трэнд? Што адбываецца на валютным рынку

Алена Аляксандрава belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны