Дэпартамент міграцыі Літвы распавёў, колькі дазволаў на жыхарства атрымалі беларусы ў 2023 годзе

За 7 месяцаў 2023 года, са студзеня па канец ліпеня, Літва выдала замежнікам 86372 дазволаў на часовае пражыванне, паведамляе Дэпартамент міграцыі Літвы. З іх беларусаў – 22,6% ці 19477.

Дэпартамент міграцыі Літвы. Вільня. Фота: radior.lt

Беларусы занялі другое месца па колькасці атрыманых у 2023 годзе дазволаў на часовае пражыванне ў Літве. На першым месцы – украінцы, якім Літва выдала 51126 дазволаў. Беларусы атрымалі 19477 часовых дазволаў на жыхарства, расейцы – 2384.

У Літве за паўгода паболела на 10 тысячаў беларусаў

Сёлета Літва выдала на 25% дазволаў на пражыванне замежнікам, чым у 2022 годзе. Адначасова 4 жніўня Дэпартамент міграцыі заявіў, што прызнаў 910 беларусаў асобамі, якія прадстаўляюць пагрозу для нацыянальнай бяспекі краіны.

На пачатак ліпеня 2023 года ў Літве пражывалі 58347 грамадзянаў Беларусі, што на 9543 больш, чым на пачатку студзеня бягучага года.

Літва прызнала 910 грамадзянаў Беларусі пагрозай сваёй нацыянальнай бяспецы

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны