«Гераічныя людзі, якія не скарыліся». Пазняк выказаўся пра Зельцара і ягоную жонку

Зянон Пазняк. Скрын з відэа Белсату

Старшыня Кансерватыўна-хрысціянскай партыі–БНФ Зянон Пазняк выказаўся ў Facebook пра забітага працаўнікамі КДБ Андрэя Зельцара і ягоную жонку Марыю Успенскую.

«Андрэй Зельцар і яго жонка – гераічныя людзі, якія не скарыліся і абаранялі сябе, свой гонар і свабоду ад бандытаў. Праўда, права і закон на іхным баку», – падкрэсліў Пазняк.

Пры гэтым, паводле яго, «складваецца ўражанне, што кагэбіста «Нірвану» застрэлілі самыя кагэбісты».

Што вядома пра забітага сілавікамі Андрэя Зельцара

«Магчыма, тут выпадак сярод бесталковых, які прапаганда хоча скарыстаць, каб спусціць хвалю масавых рэпрэсій супраць беларусаў перад псеўдарэфэрэндумам і падпісаннем каланіяльных «дарожных карт».

Я думаю, што праўда пра забойства Андрэя Зельцара яшчэ выйдзе наверх. А беларусы зноў паглядзелі на сапраўдны твар рускіх акупантаў (генералаў ды палкоўнікаў) на службе ў рэжыму, пачулі іхнюю рыторыку, перад якой нават гітлерскія нацыянал-сацыялісты выглядалі не горш», – мяркуе Пазняк.

Удаву Андрэя Зельцара перавялі ў СІЗА №1

Згодна з афіцыйнай версіяй, 28 верасня супрацоўнік EPAM Андрэй Зельцар застрэліў супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка пасля таго, як сілавікі ўварваліся да яго ў кватэру. Пасля чаго Зельцар быў забіты агнём у адказ, а ягоная жонка арыштаваная нібыта за саўдзел злачынстве. Аднак існуе неафіцыйная версія, паводле якой Федасюк мог выпадкова трапіць пад агонь сваіх напарнікаў, і менавіта сілавікі нанеслі яму смяротныя раненні.

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны