Нобэлеўскую прэмію ў галіне эканомікі прысудзілі за даследаванні фінансавых крызісаў

Лаўрэатамі Нобэлеўскай прэміі ў галіне эканомікі 2022 года сталіся амерыканцы Бэн Бэрнанке, Даглас Даяманд і Філіп Дыбвіг, абвясцілі ў Нобэлеўскім камітэце. Іх узнагародзілі за даследаванні банкаўскай сістэмы і фінансавых крызісаў.

Лаўрэаты Нобэлеўскай прэміі ў галіне эканомікі. Крыніца: nobelprize.org

У прэс-рэлізе Нобэлеўскага камітэту адзначаецца, што адкрыцці гэтых навукоўцаў дапамаглі грамадству лепш спраўляцца з фінансавымі крызісамі і зрабілі ўнёсак у разуменне ролі банкаў у эканоміцы, асабліва падчас фінансавых крызісаў. Важная выснова іхных даследаванняў заключаецца ў тым, чаму жыццёва важна ўнікаць краху банкаў.

У пачатку 1980-х гадоў гэтыя навукоўцы заклалі аснову для сучасных даследаванняў пра значэнне банкаў для стабільнасці фінансавай сістэмы і таго, як знізіць іх уразлівасць падчас фінансавага крызісу, каб ён не пагоршыўся.

На мінулым тыдні Нобэлеўскую прэмію міру атрымаў кіраўнік беларускай праваабарончай арганізацыі «Вясна» Алесь Бяляцкі. Ён больш за год застаецца за кратамі. Акрамя яго, прэміяй уганаравалі расейскую праваабарончую арганізацыю «Мемарыял» і Цэнтр грамадзянскіх свабодаў з Украіны.

Алесь Бяляцкі атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру

Алена Рувіна belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны