Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі выдала пастанову № 271 ад 28 кастрычніка «аб устанаўленні пераліку арганізацый і іншых структур, нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі». Сярод іншага ў спісе – вокліч «Жыве Беларусь!». Сацсеткі зразумелі гэта як забарону воклічу і нагоду да флэшмобу.
На самой справе, у спіс унеслі «калабаранцкае вітанне», якое прыраўнялі да «Heil Hitler!». Як сцвярджаецца, гэткае вітанне меў 13-ы Беларускі паліцэйскі батальён пры SD і 30-я гвардзейская (пяхотная) дывізія Waffen-SS. Імаверна, такая выснова зробленая на падставе здагадак пралукашэнкаўскага дэпутата Ігара Марзалюка – спасылак на нейкія даследаванні, якія гэта пацвярджалі б, МУС не прыводзіць. Але беларускія калабаранты сапраўды выкарыстоўвалі гэты вокліч – таксама як і савецкія партызаны, і шматлікія беларусы да Другой сусветнай вайны.
The Lukashenka regime has added the historic greeting "Long live Belarus!" (Жыве Беларусь!) to the list of Nazi symbols – meaning criminal liability for its use. It is another attack on our identity. They are trying to erase everything that makes us Belarusian, even our language. pic.twitter.com/AMCscxk5Zz
— Sviatlana Tsikhanouskaya (@Tsihanouskaya) November 10, 2022
Лозунг «Жыве Беларусь» абвесцілі нацысцкім, але яго:
– Прыдумаў Купала ў 1905
– Спявалі партызаны
– Ад апазіцыі бараніла «Саўбелка»
– Акадэмія Навук летась раіла ўнесці ў Канстытуцыю
– Крычаў на мітынгу за Лукашэнку дэпутат, а ябацькі гукалі – «Жыве». https://t.co/OWWutaUg30— Dźmitry Hurnievič (@hurnievic) November 10, 2022
Ці будуць сілавікі лічыць «нацысцкім» сам вокліч «Жыве Беларусь!», невядома. Але шмат хто ў сацсетках зразумеў, што вокліч забаранілі. І пачаўся флэшмоб.
Многія проста пісалі ў сацсетках: «Жыве Беларусь!». Адна карыстальніца Facebook заўважыла: «А я сёння ўсё не магла зразумець, што за свята такое, усе аднаго вітаюць! А то ж пераклічка!».
Жыве і ўсіх вусатых і ботаксных дыктатараў перажыве
— Pavel Liber (@PashaLiber) November 10, 2022
Іншая карыстальніца сумна заўважыла: па стужцы «Фэйсбуку» можна зразумець, хто жыве не ў Беларусі. Але публічна адрэагавалі і тыя, хто знаходзіцца ў Менску:
Жыве Беларусь!
— U.S. Embassy Minsk (@USEmbBy) November 10, 2022
І нават расейцы, як то блогер Ілля Варламаў:
Жыве Беларусь!
— Ilya Varlamov (@varlamov) November 10, 2022
Многія беларусы жартавалі з цэнзуры і з уладаў:
— **** ********!
— ****!— Міхась Ільін (@m_for_mixacb) November 10, 2022
Іншыя нагадвалі МУС, што словы «жыве» і «Беларусь» ёсць у дзяржаўным гімне Беларусі, а лозунг «Няхай жыве Савецкая Беларусь» афіцыйна ўжываўся ў БССР:
МВД добавило приветствие со словами «Жыве Беларусь» в перечень нацистской символики pic.twitter.com/KsuNXwnAWq
— Чай з варэннем (@belteanews) November 10, 2022
https://twitter.com/srzkptrsk/status/1590623153574662144?t=Gfyy4BiT_w9-v2XVdmJnlA
Некаторыя разважалі, як цяпер можна, а як нельга жыць Беларусі:
У Беларусі вельмі лёгка стаць нацыстам. Дастаткова паспрачацца, што Беларусь яшчэ не памерла
— Экстрэміст Джыпсінкоў (@gypsynkov) November 10, 2022
Згадвалі, як у падтрымку беларусаў выказваўся славуты музыка Мік Джагер, лідар «The Rolling Stones»:
А лідар беларускага метал-гурту «Gods Tower» згадаў музыку, якую можна паслухаць у такі дзень:
Алесь Наваборскі belsat.eu