МУС унесла вокліч «Жыве Беларусь!» з паднятай рукой у спіс нацысцкай сімволікі

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі выдала пастанову № 271 ад 28 кастрычніка «аб устанаўленні пераліку арганізацый і іншых структур, нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі». Сярод іншага, у спіс трапіў вокліч «Жыве Беларусь!», аднак ёсць нюанс.

Здымак з праекту «Нябачная траўма». Фота: Леся Пчолка / Белсат

Паводле пастановы, «суправаджаны ўзняццем правай рукі з выпрастанай далонню вокліч «Жыве Беларусь» і адказ «Жыве» з’яўляецца калабаранцкім вітаннем 13-га Беларускага паліцэйскага батальёна пры СД і 30-й пяхотнай дывізіі Вафэн-СС.

Скрыншот: pravo.by

Ці будзе лічыцца вокліч «Жыве Беларусь!»  «нацысцкай атрыбутыкай»  без апісанага руху рукой, у пастанове не акрэслена.

Беларускія праваабаронцы звярнуліся ў ААН наконт новага ўказу пра сачэнне за інтэрнэтам

Алена Рувіна belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны