Спроба перавароту ў Нямеччыне, пратэсты ў Перу. Галоўныя падзеі свету за тыдзень
2022.12.11 10:00
Пратэсты ў Перу і Манголіі, прысуд для апазіцыйнага палітыка Іллі Яшына і ўдзел Святланы Ціханоўскай у дыскусіі «Беларусь на ростанях» у Варшаве. Сабралі галоўныя сусветныя падзеі ў фотаздымках.
У Дзень ЗСУ прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наведаў Славянск, што месціцца за 100 км на поўнач ад Данецку і кантралюецца ўкраінскімі войскамі. Зяленскі пабываў на пазіцыях ЗСУ побач з лініяй фронту, у ваенным шпіталі, а таксама запісаў віншавальны відэазварот вайскоўцам і ветэранам арміі Украіны. Фота: прэсавая служба прэзідэнта Украіны / Reuters / ForumНа беразе Каспійскага мора ў Дагестане знайшлі 2,5 тыс. мёртвых цюленяў. Дакладныя прычыны гібелі жывёлінаў невядомыя, аднак рэгіянальнае Міністэрства прыроды мяркуе, што яны звязаныя з натуральнымі чыннікамі. Фота: Kazbek Basayev / Reuters / ForumМяшчанскі раённы суд Масквы прысудзіў апазіцыйнаму палітыку Іллю Яшыну 8,5 года пазбаўлення волі паводле справы аб «фэйках пра расейскае войска». Тэрмін толькі на 6 месяцаў меншы за той, што патрабавала пракуратура. Фота: POOL / Reuters / ForumПрэзідэнт Перу спрабаваў распусціць парламент, каб пазбегнуць імпічменту. У Ліме 7 снежня прайшлі вулічныя акцыі як праціўнікаў прэзідэнта, так і ягоных прыхільнікаў. Былі сутыкненні з паліцыяй. Фота: Alessandro Cinque / Reuters / ForumЗША і Расея абмяняліся зняволенымі: баскетбольная зорка Брытні Грайнэр вызваленая з расейскай турмы ў абмен на вызваленне расейскага гандляра зброяй Віктара Бута, які адбываў турэмны тэрмін у ЗША. На здымку прэзідэнт ЗША Джо Байдэн і Шэрыл Грайнэр, жонка Брытні Грайнэр, размаўляюць з баскетбалісткай праз тэлефон. Побач з імі – віцэ-прэзідэнт Камала Гэрыс і дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен. Фота: White House / Reuters / ForumАбраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская падчас свайго візіту ў Польшчу ўзяла ўдзел у дыскусіі «Беларусь на ростанях», што прайшла 8 снежня ў музеі гісторыі польскіх габрэяў «Polin». Імпрэза ладзілася з нагоды выхаду кнігі журналіста польскага выдання «Rzeczpospolita» і калумніста «Белсату» Руслана Шошына «Lodołamaczka Swiatłana Cichanouska» («Ледаколка Святлана Ціханоўская»). Фота: AA/ABACA / Abaca Press / ForumПалестынец Іса Касісіе, апрануты як Санта Клаўс, прыняў позу для фатаграфіі на Аліўнай гары ў Ерусаліме. Фота: Saeed Qaq / Zuma Press / ForumТурысты наведваюць запаведнік матылькоў Сьера-Чынкўа (Sierra Chincua), Мексіка. Фота: Raquel Cunha / Reuters / ForumРаніцай 7 снежня каля трох тысяч паліцыянтаў прыйшлі з ператрусамі ў больш чым 130 дамоў і кватэраў па ўсёй Нямеччыне. Паліцыя ФРГ правяла затрыманні ўдзельнікаў групоўкі, што складалася з правых экстрэмістаў, райхсбюргераў, прыхільнікаў тэорый змовы і былых вайскоўцаў, якія, паводле версіі следства, планавалі дзяржаўны пераварот у Нямеччыне. З 52 падазраваных 25 асобаў затрымалі. У лік падазраваных уваходзіць 71-гадовы прынц Гайнрых XIII, нашчадак шляхецкага нямецкага роду. Фота: Tim Wegner / Laif / Forum
Шокавы змест
Каб пабачыць, клікні на фота/відэа
Цела расейскага салдата ў полі непадалёк Ізюму. Фота: AA/ABACA / Abaca Press / Forum