На свабоду выйшлі палітвязні Васіль Пілец і Ілля Лабацэвіч

11 студзеня выйшаў на волю палітвязень з Горадні Васіль Пілец, які адбываў пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу ў Ваўкавыску (ПУАТ №29). Пра ягонае вызваленне паведаміў праваабарончы цэнтр «Вясна».

Васіль Пілец адбыў на «хіміі» роўна 300 дзён. Мужчына быў затрыманы 10 траўня 2021 году і абвінавачаны ў хуліганстве (арт. 339 КК). Васілю інкрымінавалі тое, што ён у снежні 2020 году нібыта штурхаў актывістаў пралукашэнкаўскага руху «Антывандал», якія замазвалі фарбай выяву бел-чырвона-белага сцягу на сцяне. Прычыніў ім праз гэта фізічны боль.

12 лютага 2021 году суд Кастрычніцкага раёну Горадні прызнаў Пільца вінаватым і асудзіў на адзін год «хатняй хіміі». Пілец адмовіўся на судзе ад апошняга слова.

Пазней пракурор падаў пратэст на прысуд – і вырак змянілі на адзін год абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ. Мужчына адбываў тэрмін на ваўкавыскай «хіміі».

Тры гады «хіміі» тэатральнаму гукааператару, тры месяцы гаўптвахты салдату. Рэпрэсіі за 11 студзеня

 

Таксама стала вядома, што 11 студзеня са шклоўскай калоніі вызваліўся палітвязень Ілля Лабацэвіч з Наваполацку, асуджаны на паўтара года калоніі за гвалт у дачыненні супрацоўніка ўнутраных спраў (арт. 364 КК).

Ілля Лабацэвіч — стрыечны брат палітзняволенага анархіста Аляксандра Францкевіча.

«Каб ведаў, што нас шмат!» Мама палітвязня Іллі Лабацэвіча – пра бунтоўны Наваполацк, непрытомнасць на судзе і шклоўскую «зону»

«У 2010-м было цяжэй». Маці анархіста Аляксандра Францкевіча не бачыла сына ўжо 13 месяцаў

ЗК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны