У Менску адбылося задымленне на станцыі метро «Кастрычніцкая», рух цягнікоў быў спынены

Раніцай 11 лютага ў менскім метро адбылося задымленне на станцыі метро «Кастрычніцкая», рух цягнікоў спынілі. На месцы выехалі некалькі разлікаў МНС.

Задымленне на станцыі метро «Кастрычніцкая» раніцай 11 лютага 2022 года. Фота: чытачы Zerkalo.io

У МНС а 8:38 паведамілі, што адкрытага гарэння не назіраецца. Ратавальнікі абследуюць памяшканні і тунэлі.

Пасажыраў папярэджваюць, што першая лінія менскага метро не працуе з тэхнічных прычынаў.

Пазней у МНС паведамілі, што ў метро «адбывалася тленне ў раёне вентыляцыйнай збойкі». Цяпер тленне ліквідаванае, пацярпелых няма.

А 9:10 у тэлеграм-канале менскага метрапалітэну паведамілі, што станцыя «Кастрычніцкая» адкрытая для пасажыраў. Рух на Маскоўскай лініі аднавіўся.

У Менску адкрылі рух праз новы мост на Нямізе

АД, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны