За БЧБ-сцяг на аватарцы ў Viber мужчыну арыштавалі на 10 содняў

У канцы студзеня міліцыянты затрымалі жыхара Вялейкі за тое, што ён у групах Viber размяшчаў інфармацыю са свайго акаўнту, на аватарцы якога было ягонае фота з бел-чырвона-белым сцягам у руках. Міліцыянты мясцовага РАУСу расцанілі гэта як «несанкцыянаванае пікетаванне» і склалі на яго пратакол паводле арт. 24.23 КаАП, паведамляюць праваабаронцы.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

На судзе 26 студзеня мужчына пацвердзіў, што гэта быў публічны пратэст супраць дзейных уладаў і цалкам прызнаў віну. Суд Вялейскага раёну палічыў мужчыну вінаватым і арыштаваў яго на 10 содняў.

Жаўнерыкі з бел-чырвона-белым сцягам. Прыемны сюрпрыз са звычайнай украінскай крамы

АД, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны