Папа Францішак распавёў, пры якіх умовах наведае Кіеў

Папа Рымскі Францішак у інтэрвʼю выданню «La Nacion» заявіў, што ён мусіць наведаць не толькі Кіеў, але і Маскву.

Папа Рымскі распавёў, што двойчы размаўляў з Уладзімірам Зяленскім па тэлефоне. Пасля гэтага журналіст запытаў, ці магчымы візіт пантыфіка ва Украіну.

«Я жадаю паехаць у Кіеў. Я хачу паехаць у Кіеў. Але пры ўмове, што з’езджу ў Маскву. Я наведаю або абодва месцы, або ніводнага», – заявіў ён.

Папа Францішак заявіў, што наведаць Маскву «не немагчыма» і выказаў спадзеў, што ў яго атрымаецца гэта зрабіць. Хаця ніякіх абяцанняў на гэты конт няма.

«Ватыкан ідзе на кампраміс з сіламі зла?», або Што стаіць за палітыкай Папы Францішка ў дачыненні Беларусі

Глеб Нержын belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны