Двое беларусаў увайшлі ў журы «Залатога глобуса»

Два беларускія кінакрытыкі ўвайшлі ў склад журы адной з самых прэстыжных кінапрэмій «Залаты глобус». Пра гэта ў Facebook паведаміла кінакрытык Ірэна Кацяловіч, якая і прайшла ў склад журы.

Ірэна Кацяловіч і Максім Карпіцкі. Фота: Maksim Karpitski, Irena Kaciałovič / Facebook

Ірэна Кацяловіч – беларуская кінакрытык, журналістка і аўтарка «Белсату». Летась яна была першай прадстаўніцай Беларусі ў складзе журы на «Залатым глобусе». Аднак сёлета кінакртыка ад Беларусі будзе ўжо два: з ёй паедзе журналіст і кінакрытык Максім Карпіцкі.

«Залаты глобус» – амерыканская кінапрэмія, якая ўручаецца ў студзені за лепшыя кінакарціны і тэлепрадукцыю. Яна лічыцца другой па значнасці пасля «Оскара».

Алена Рувіна belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны