Сілавікі ў Беларусі затрымалі расейца за налепку з сімвалам антываеннага пратэсту

У сталіцы Беларусі сілавікі затрымалі грамадзяніна Расеі. Падставай стала бела-сіня-белая налепка на яго машыне, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Затрыманы расеец у Беларусі за бела-сіне-белы сцяг. Фота: Вясна / Тэлеграм

Беларускія праўладныя рэсурсы распаўсюдзілі відэа з затрыманым грамадзянінам Расеі. Вядома, што мужчыну схапілі ў Менску. Ён жыве і працуе ў Пскове. Расеец таксама кажа, што набыў машыну і наляпіў на яе налепку з надпісам «RUS».

Што стала прычынаю для затрымання – не вядома.

Бела-сіне-белы сцяг у Расеі з’яўляецца сімвалам антываеннага пратэсту. Гэты сцяг выкарыстоўваюць байцы падраздзялення ЗСУ «Легіён «Свабода Расеі»».

У Беларусі гэты сцяг не забаронены і не прызнаны «экстрэмісцкім».

На Лію Ахеджакаву ў Расеі напісалі данос у пракуратуру

Алена Аляксандрава belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны