У Беларусі пачалі адключаць ацяпленне

У шэрагу рэгіёнаў Беларусі пачалі адключаць ацяпленне. Адпаведныя паведамленні распаўсюджваюць дзяржаўныя медыі і прадпрыемствы.

Менская ЦЭЦ-3. Фота: https://www.facebook.com/rupminskenergo/

Паступова ацяпленне ў кватэрах у многіх рэгіёнах Беларусі пачалі адключаць. Гарадзенскі гарвыканкам узгадніў паступовае адключэнне з «Горадняэнерга». Таксама цяпло перастане паступаць у кватэры жыхароў Гомельшчыны, Магілёўшчыны і іншых рэгіёнаў.

Ацяпленне ў Беларусі адключаюць, калі сярэдняя тэмпература паветра на працягу некалькі содняў трымаецца на ўзроўні 8 градусаў цяпла. Звыйчайна гэта адбываецца ў сярэдзіне, або ў канцы красавіка, пачатку траўня.

Рост падаткаў і камуналкі, новая дапамога і санкцыі. Што чакае беларусаў у лютым

Алена Аляксандрава belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны