У Шуміліне пенсіянер патрапіў пад цягнік

У Шуміліне, што ў Віцебскай вобласці, пад цягнік патрапіў пенсіянер. 66-гадовы мужчына з веласіпедам ранкам 11 красавіка пераходзіў чыгуначныя шляхі па пешаходным пераходзе перад «дызелем». Следчы камітэт паведамляе, што мужчына загінуў на месцы здарэння.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: aleksandarlittlewolf / Freepik

Шумілінскім раённы аддзел Следчага камітэту распачаў расследаванне смяротнага выпадку на чыгунцы. На станцыі Шуміліна ў Віцебскай вобласці 66-гадовы пенсіянер пераходзіў чыгуначныя шляхі па пешаходным пераходзе. У руках мужчыны быў веласіпед. Пенсіянер не заўважыў цягніка. «Дызель» наехаў на задняе кола веласіпеду, мужчыну ад удару адкінула на 12 метраў. Ад атрыманых траўмаў ён памёр.

Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулы меў праблемы са слыхам. Следчыя падчас агляду месца трагедыі знайшлі слыхавы апарат.

Была ў слухаўках. Чарговая смерць дзіцяці на чыгунцы

Алена Аляксандрава belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны