У Віцебску арыштавалі мужчын за спробу сарваць чырвона-зялёны сцяг

9 траўня ў Віцебску двое мужчын спрабавалі сарваць чырвона-зялёны сцяг, які ўсталявалі на будынку гандлёвага цэнтру. Сілавікі затрымалі мужчын і завялі крымінальную справу, паведамляе прэсавая служба МУС.

Беларускі дзяржаўны сцяг. Менск, Беларусь. 20 лютага 2022 года. Фота: Белсат

У цэнтры Віцебску 9 траўня двое мужчын спрабавалі сарваць з будынку гандлёвага цэнтру чырвона-зялёны сцяг. У гэты час на каля будынку праходзілі міліцыянты, якія схапілі жыхароў гораду і даставілі іх у РАУС. Следчыя распачалі крымінальную справу за здзек з дзяржаўных сімвалаў.

Мужчынам можа пагражаць да 3 гадоў зняволення.

Пераслед за нацыянальныя сцягі Беларусі і Украіны. У Менску судзяць пяць чалавек

Алена Аляксандрава belsat.eu

Тэгі: арышт
Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны