Пажар на «Нафтане»: адзін працаўнік атрымаў апёкі

Міністэрства надзвычайных сітуацыяў паведамляе, што днём 11 чэрвеня ратавальнікі зліквідавалі загаранне на ААТ «Нафтан».

«Гарэў блок абаротнага водазабеспячэння ў градзірні. Папярэдне ў выніку інцыдэнту атрымаў апёкі мужчына 1975 г. н., працаўнік спецыялізаванага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 3 г. Наваполацку», – гаворыцца ў прэс-рэлізе МНС.

З кадраў, апублікаваных міністэрствам, відаць, што загаранне было значнае.

Невядома, як паўплываў інцыдэнт на працу прадпрыемства. Кіраўніцтва «Нафтану» ў сувязі з гэтым ніякіх заяваў пакуль не распаўсюджвала.

Прычына пажару высвятляецца.

«Reuters»: Расея нарошчвае імпарт нафтапрадуктаў з Беларусі

Глеб Нержын belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны