Улады хочуць ліквідаваць беларускі камітэт міжнароднай арганізацыі ICOMOS

У Беларусі збіраюцца ліквідаваць грамадскае абʼяднанне «Беларускі камітэт міжнароднай рады па помніках і месцах (ICOMOS)». Пра гэта паведамляе «Еўрарадыё».

Разгляд справы аб ліквідацыі ў Вярхоўным судзе прызначаны на 15 верасня. Пазоў падало Міністэрства юстыцыі.

Дзейнасць ICOMOS прысвечана ахове культурна-гістарычных месцаў па ўсім свеце. У Беларусі арганізацыя займаецца праблемамі захавання і рэстаўрацыі гістарычных абʼектаў. Міжнародная арганізацыя была створана ў 1965 годзе, беларускі камітэт арганізаваўся ў 2002-м.

  • У ліпені ў Беларусі распачалася беспрэцэдэнтная паводле маштабаў зачыстка НДА. На канец жніўня ўлады зліквідавалі або пачалі працэс ліквідацыі каля 200 некамерцыйных арганізацыяў.

На ліквідацыю БХК Мінюст прадставіў фальшывыя дакументы

ІІ belsat.eu

 

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны