Аператыўнікі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі выкрылі «маштабную злачынную дзейнасць топ-менеджараў цяжкай прамысловасці», паведамляе прэс-служба МУС.
Сямёра фігурантаў былі затрыманыя з доказамі злачынства, іх імёны не называюцца. Канфіскавана каля 100 тысяч долараў
«Задакументаваны шматлікія факты атрымання хабару, якія перадаваліся ў выглядзе наяўных грошай і нерухомасці за перамогу ў тэндарах на пастаўку дарагога абсталявання, своечасовую аплату тавару. Для канспірацыі хабару маскіраваліся пад фіктыўныя дамовы пазыкі і куплі-продажу нерухомасці», – распавялі ў ведамстве.
Следчым камітэтам узбуджаны крымінальныя справы па факце хабарніцтва ў асабліва буйным памеры. Усе затрыманыя ўзяты пад варту.
Аператыўна-следчая праца па ўстанаўленні іншых эпізодаў злачыннай дзейнасці фігурантаў працягваецца, заявілі ў МУС.
АД, belsat.eu