Галоўнакамандуючы сухапутнымі войскамі РФ прыбыў у Беларусь з інспекцыяй

У Беларусь прыбыла камісія Міністэрства абароны Расеі на чале з галоўнакамандуючым сухапутнымі войскамі РФ Алегам Салюковым. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінабароны Беларусі.

Галоўнакамандуючы сухапутнымі войскамі РФ прыбыў у Беларусь. Фота: modmilby/Telegram

Камісія праінспектавала воінскія часці і падраздзяленні расейскай рэгіянальнай групоўкі войскаў, якія знаходзяцца на палігонах беларускіх узброеных сілаў.

«У ходзе работы праверана якасць заняткаў па баявому зладжванню і дадзена ацэнка іх гатоўнасці выканаць задачы па прызначэнні ў інтарэсах забеспячэння ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы», – паведамляе прэс-служба Мінабароны.

У ведамстве таксама паведамілі, што ў склад рэгіянальнай групоўкі войскаў працягваюць прыбываць расейскія вайскоўцы.

Алена Рувіна belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны