Рэпетыцыя цэнтралізаванага экзамену пройдзе 27 студзеня 2024 года ў 144 пунктах. У іх жа будзе праходзіць сам ЦЭ, апавяла намесніца начальніка Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі, начальніца ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова.
На рэпетыцыю ўжо зарэгістраваліся 55,2 тысячы школьнікаў.
Намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай аадзначыў, што рэпетыцыя ЦЭ мае стацца поўнаю копіяй ЦЭ:
«Дзеці маюць адчуць у поўным маштабе тое, што пройдзе ў траўні».
ЦЭ пройдзе ў Беларусі 27 і 30 траўня ў будні. У 2023 годзе экзамен праходзіў у нядзелі. 19 і 21 жніўня – рэзервовыя дні для здачы ЦЭ.
Зарэгістравацца на ЦЭ ў 2024 годзе можна будзе з 20 сакавіка да 5 красавіка.
За абнаўленнямі і ўдакладненнямі з нагоды ЦЭ можна сачыць у рубрыцы «Абітурыенту-2024» на сайце Міністэрства адукацыі.
Арсен Рудэнка belsat.eu