Вынікі пошуку для:

Палітвязня Аляксандра Івуліна этапавалі ў баранавіцкае СІЗА

Палітзняволены журналіст Аляксандр Івулін, раней асуджаны да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму, быў пераведзены ў СІЗА Баранавічаў. Пра гэта паведамляе by.tribuna.com.

Вырак суда ў дзеянне яшчэ не ўступіў. Пададзена апеляцыйная скарга.

«Ніхто не мае права ўмешвацца ў тое, як яму паказваць футбол». Гісторыя Аляксандра Івуліна

Журналісту і футбалісту Аляксандру Івуліну 19 студзеня прысудзілі 2 гады калоніі, яго прызналі вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). Перад гэтым сем месяцаў ён заставаўся пад вартай.

Паводле следства, 23 жніўня і 27 верасня 2020 года Івулін разам з іншымі людзьмі «рухаўся па праезнай частцы праспекту Незалежнасці і вуліцы Сурганава ў Менску, блакуючы і перагароджваючы шлях аўтамабілям». Акрамя таго, журналіст нібыта размяшчаў на YouTube «відэазапісы пабуджальнага характару, каб стварыць негатыўную ацэнку дзейнай улады».

РР belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны