ISW: Расея не здолела падрыхтаваць мабілізаваных да эфектыўнага наступлення

Эксперты амерыканскага Інстытуту вывучэння вайны крытычна ацэньваюць перспектывы расейскага наступлення.

Аналітыкі кажуць, што расейцы маюць хоць і абмежаваныя, але істотныя тактычныя поспехі ў раёне Бахмуту. Пры гэтым на лініі Сватава-Крэмінная прасоўванне нязначнае, а пад Вуглядарам расейцы церпяць няўдачу, што падрывае веру мілітарысцкіх Z-каналаў у поспех наступлення.

Эксперты ISW адзначаюць, што тыя падраздзяленні, якія цяпер удзельнічаюць у наступальных аперацыях, на першым этапе вайны панеслі значныя страты і аднаўляліся за кошт мабілізаваных. Пры гэтым падрыхтаваць мабілізаваных для правядзення эфектыўных наступальных аперацыяў Расея не здолела. Сітуацыю пагаршае недахоп транспарту, боепрыпасаў і іншых матэрыяльных сродкаў. Таму ISW ставіць пад сумнеў здольнасць расейскай арміі правесці паспяховую наступальную аперацыю на шырокім фронце.

Сакратар РНБА Украіны Аляксей Данілаў у эфіры нацыянальнага тэлемарафону заявіў, што расейцы ўжо пачалі сваё вялікае наступленне, але сутыкнуліся з сурʼёзнымі праблемамі

«З вялікім наступам у іх вялікія праблемы. Яны ўжо пачалі свой наступ, яны проста не кажуць, што яны яго пачалі, а нашыя войскі яго вельмі магутна адбіваюць. Той наступ, які яны планавалі, ужо паступова ідзе. Але не той наступ, на якое яны разлічвалі», – цытуе Данілава «Украінская праўда».

Прывід другога фронту. Ці захоўваецца пагроза ўступлення Беларусі ў вайну?

Глеб Нержын belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны