У выніку землятрусу ў Турэччыне і Сірыі загінулі амаль 30 тысяч чалавек

Улады Турэччыны агучалі новыя дадзеныя аб загінулых у выніку магутнага землятрусу.

Паводле віцэ-прэм’ера турэцкага ўраду Фуат Актаю, колькасць ахвяраў дасягнула 24 617 чалавек.

Акрамя таго, тысячы людзей загінулі ў Сірыі. Паводле AFP, знойдзена ўжо 3553 цела. Паводле «Аль-Джазіра», у Сірыі загінулі больш за 4500 чалавек, а паводле «Аль-Хадат» – больш за 5200.

Такім чынам, агульная колькасць загінулых набліжаецца да 30 тысяч. Раней прадстаўнік ААН Марцін Грыфітс спрагназаваў, што колькасць ахвяраў землятрусу ў Турцыі і Сірыі можа дасягнуць 40 тысячаў чалавек.

Разбор завалаў і пошук тых, хто выжыў, цяпер працягваецца. Бі-Бі-Сі паведамляе, што ў турэцкай правінцыі Газіянтэп у суботу, праз пяць дзён пасля землятрусу, з-пад завалаў была вызвалена сям’я з пяці чалавек: бацькі, дзве дачкі і сын. Сямʼя выжыла цудам.

Пагроза землятрусу: чаму ў Турцыі нікога не папярэдзілі

Глеб Нержын belsat.eu

 

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны