Перамовы паміж дэлегацыямі Украіны і Расеі працягваюцца праз відэасувязь. Раней сустрэчы праходзілі ў вочным фармаце.
Спачатку пра гэта заявілі ў Крамлі, потым інфармацыю пацвердзіў украінскі бок.
Дарадца Офісу прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк паведаміў, што створаныя спецыяльныя працоўныя падгрупы.
«Пазіцыю Украіны вызначаюць надзвычай жорсткія папярэднія дырэктывы», – адзначыў ён.
Переговори з делегацією РФ тривають безперервно у відеоформаті. Створено спеціальні робочі підгрупи. Позиції України визначені надзвичайно жорсткими попередніми директивами. @AndriyYermak pic.twitter.com/L4jA8MzolT
— Михайло Подоляк (@Podolyak_M) March 12, 2022
Расейскую дэлегацыю на перамовах узначальвае Уладзімір Мядзінскі.
Паміж дэлегацыямі Украіны і Расеі адбылося ўжо некалькі раўндаў перамоваў на тэрыторыі Беларусі. Таксама ў турэцкай Анталіі на гэтым тыдні прайшла сустрэча кіраўнікоў МЗС Украіны і РФ. Але прарыву гэтыя перамовы не прыносяць, пра мірнае ўрэгуляванне дамовіцца пакуль не ўдаецца.
РР belsat.eu