Мінабароны Беларусі пасылае на мяжу з Украінай 5 батальённых тактычных групаў

Начальнік Генеральнага штабу Узброеных Сіл – першы намеснік міністра абароны Беларусі Віктар Гулевіч распавёў, што пяць батальённых тактычных групаў сумесна з памежнікамі нясуць службу на беларуска-ўкраінскай мяжы.

Віктар Гулевіч. Фота: Министерство обороны Республики Беларусь

Паводле яго, робіцца гэта «з мэтай недапушчэння пранікнення на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь з боку Украіны розных нацыяналістычных узброеных фармаванняў, нелегальнай дастаўкі зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў». Яны «выконваюць задачы разведкі, патрулявання, аховы аб’ектаў і абароны на дарожных напрамках».

«У бліжэйшы час плануецца ажыццявіць іх замену таксама пяццю батальённымі тактычнымі групамі», – заявіў начальнік Генштабу.

Пры гэтым ён заявіў, што падраздзяленні, якія выканалі свае задачы, «будуць вернуты ў пункты пастаяннай дыслакацыі і пачнуць планавую паўсядзённую дзейнасць».

Гулевіч падкрэсліў, што «перамяшчэнне войскаў ніякім чынам не звязана з падрыхтоўкай, а тым больш удзелам беларускіх вайскоўцаў у спецыяльнай ваеннай аперацыі на тэрыторыі Украіны».

Арэстовіч: Беларускае войска сабатуе ўварванне ва Украіну

ПС belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны