Самы глыбокі крызіс у гісторыі. Эканаміст Крук зрабіў прагноз аб лёсе беларускай эканомікі

Беларускі эканаміст Дзмітрый Крук прэзентаваў сваю новую працу «Эканоміка Беларусі ў новых умовах: што адбываецца і чаго чакаць». У ёй аналізуюцца перспектывы эканомікі ў святле вайны ва Украіне і ўвядзення санкцый у дачыненні да ўладаў Расеі ды Беларусі.

Дзмітрый Крук, эканаміст і старшы навуковы супрацоўнік Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра (BEROC). 16 кастрычніка 2021 года. Кіеў, Украіна. Фота: Белсат

Згодна з эканамістам, Беларусь сутыкнулася з найгоршай з магчымых камбінацыяй негатыўных шокаў і іх беспрэцэдэнтным маштабам. Пры гэтым, на думку Дзмітрыя Крука, ва ўладаў краіны ёсць «бедны арсенал захадаў эканамічнай палітыкі». У прыватнасці, яны амаль не могуць паўплываць на рэальную дынаміку ў эканоміцы.

Эканаміст чакае маштабнае сцісканне ВУП, якае суправаджаецца высокай інфляцый, абясцэненнем абменнага курсу, фінансавай дэстабілізацый, якая перарастае ў поўнамаштабны фінансавы крызіс. Паводле яго, абменны курс ужо «страціў «берагі», а кошты імкнуцца да 25% эквіваленту гадавой інфляцыі. Эксперт мяркуе, што ліквіднасць банкаў будзе пагаршацца, а дэфолт стане вельмі верагодным.

Дэфолт – не самае страшнае. Наколькі глыбока на дно расейская эканоміка пацягне за сабой беларускую

Паводле ацэнак Дзмітрыя Крука, пры экспартным шоку каля 40% ВУП Беларусі за 2022 год можа скараціцца на 19,6%, а экспарт – на траціну.

Пры гэтым яшчэ больш пагоршыць перспектывы беларускай эканомікі могуць пашырэнне практыкі абмежаванняў у выкарыстанні ЗВР, дадатковыя санкцыі ў дачыненні да банкаў (SDN, SWIFT і інш.), блакаванне транспартных калідораў і ўзмацненне санкцый у дачыненні да дзярждоўгу.

«Адрубаюць ад вонкавага свету». Як Лукашэнка сваймі рукамі знішчае беларускую лагістыку

Таксама Дзмітрый Крук не выключае далучэння да экспартных санкцый новых краін.

«Пакуль захоўваецца толькі прывідная надзея пазбегнуць такога развіцця падзей. Ледзь не безальтэрнатыўны шлях да гэтага – купіраваць санкцыі за кошт палітычных зменаў», – лічыць эканаміст.

У цэлым жа, мяркуе эксперт, «камбінацыя эканамічнага і фінансавага крызісу пагражаць стаць найбольш цяжкай у найноўшай гісторыі», а «якіх-небудзь магутных стабілізатараў для стопару развіцця крызісу практычна няма». На яго думку, «дно можна будзе намацваць доўга».

ПС belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны