Група навукоўцаў на чале з адмыслоўцамі Оксфардскага ўніверсітэту стварыла першы ў гісторыі Сусветны індэкс кіберзлачыннасці (World Cybercrime Index, WCI), піша devby.io. Беларусь трапіла ў першую дваццатку.
Індэкс пакліканы дапамагчы ўрадам і кампаніям лепш разумець, у якіх краінах трэба быць больш пільнымі, а ў якіх можна заашчадзіць на кіберабароне.
Паводле WCI, вельмі сур’ёзная кіберзлачыннасць выяўленая ў абмежаванай колькасці краінаў. Расея ўзначальвае спіс, за ёй ідуць Украіна, Кітай, ЗША, Нігерыя і Румынія. Беларусь займае 12-ае месца.
Аўтары даследавання кажуць, што яно дапаможа зняць заслону ананімнасці з кіберзлачынцаў і змагацца з растучаю пагрозаю з іхнага боку, скіраванай на атрыманне прыбытку. Індэкс дае больш глыбокае разуменне геаграфіі кіберзлачыннасці і таго, на якіх яе відах спецыялізуюцца тыя ці іншыя краіны.
Сталы збор звестак дазволіць выяўляць новыя гарачыя пункты, а ў краінах, схільных да рызыкі, можна будзе прыняць раннія захады яшчэ да таго, як узнікне сурʼёзная пагроза кіберзлачыннасці.
Звесткі для індэксу былі сабраныя падчас апытання 92 асноўных адмыслоўцаў з усяго свету, якія збіраюць і аналізуюць інфармацыю пра кіберзлачыннасць і яе расследуюць. Навукоўцы прапанавалі адмыслоўцам разгледзець 5 катэгорыяў кіберзлачыннасці і назваць краіны, якія наймацней у яе ўцягнутыя:
На распрацоўванне рэйтынгу спатрэбіліся тры гады. Аўтары плануюць пашырыць даследаванне, каб вызначыць, ці злучаныя з кіберзлачыннасцю такія характарыстыкі, як узровень адукацыі, распаўсюд інтэрнэту, ВУП і ўзровень карупцыі.
Марыя Міхалевіч belsat.eu